Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падкупіць, ✂; зак.

  1. Схіліць на свой бок грашамі, падарункамі.

    • П. сведак.
  2. перан. Выклікаць чым-н. сімпатыю да сябе.

    • П. усіх сваёй шчырасцю.
  3. што і чаго. Купіць дадаткова ў невялікай колькасці.

    • П. прыпраў для кансервавання.

|| незак. падкупляць, ✂.

|| наз. подкуп, ✂.

падкурчыць, ✂; зак.

Сагнуўшы, падабраць пад сябе.

  • П. ногі.

|| незак. падкурчваць, ✂.

|| звар. падкурчыцца, ✂.

|| незак. падкурчвацца, ✂.

падла, ✂, ж.

  1. Труп жывёліны.

  2. Пра каго-, што-н. вельмі дрэннае, а таксама як лаянка, грубы зварот (разм. зневаж.).

    • Перабраў п. меру, а цяпер дрыхне.

падлабуніцца, ✂; зак. (разм.).

Падлашчыцца, падлізацца.

  • Ён умее п. да каго хочаш.

|| незак. падлабуньвацца, ✂.

падлавіць, ✂; зак.

  1. Падпільнаваўшы, злавіць або знянацку застаць.

    • П. спадарожную машыну.
    • П. каго-н. на месцы злачынства.
  2. перан., каго (што) на чым. Раптоўна спыніць увагу на чым-н. (сказаным, зробленым).

    • П. каго-н. на слове.

|| незак. падлоўліваць, ✂.

падладзіцца, ✂; зак.

  1. Прызвычаіцца, прыстасавацца.

    • П. пад чые-н. крокі.
    • П. да працы напарніка.
  2. перан. Прынароўліваючыся да чыіх-н. звычак, густаў, выклікаць сімпатыю да сябе.

    • П. да начальніка.

|| незак. падладжвацца, ✂.

падладзіць, ✂; зак.

  1. Падагнаць адно да другога.

    • П. вось да калёс.
  2. Падрамантаваць.

    • П. боты.
  3. Настроіць музычны інструмент на пэўны лад.

    • П. балалайку.

|| незак. падладжваць, ✂.

падлажыць, ✂; зак.

  1. Палажыць пад што-н.

    • П. камень пад кола.
  2. Залажыўшы, падшыць.

    • П. ніз спадніцы.
  3. чаго. Кладучы, дабавіць.

    • П. дроў у печ.
  4. Палажыць скрытна, з якой-н. мэтай.

    • У стол падлажылі запіску.

|| незак. падкладаць, ✂ і падкладваць, ✂.

падлакотнік, ✂, м.

Ручка крэсла, на якую абапіраюцца локцем.

падламацца, ✂; зак.

Зламацца ад якога-н. цяжару.

  • Сук падламіўся.

|| незак. падломлівацца, ✂.