Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падкалоць​2, ✂; зак.

Накалоць дадаткова.

  • П. дроў.

падкалупіць, ✂; зак. (разм.).

  1. Тое, што і падкалупнуць (у 1 знач.).

  2. перан. Тое, што і падкалоць​1 (у 2 знач.).

падкалупнуць, ✂; зак. (разм.).

  1. Калупнуўшы, падчапіць, прыпадняць спаднізу.

    • П. сухі пянёк.
  2. Тое, што і падкалоць​1 (у 2 знач.).

    • П. з’едлівай заўвагай.

падкантрольны, ✂.

Які знаходзіцца пад чыім-н. кантролем.

  • Падкантрольная ўстанова.

|| наз. падкантрольнасць, ✂.

падкапацца, ✂; зак.

  1. пад што. Раскапаўшы знізу, пранікнуць пад што-н.

    • П. пад сцяну.
  2. перан., пад каго (што). Інтрыгамі дабіцца магчымасці нашкодзіць каму-н. (разм.).

    • Пад добрасумленнага чалавека цяжка п.

|| незак. падкопвацца, ✂.

|| наз. падкоп, ✂ і падкопванне, ✂.

падкапаць, ✂; зак.

Раскапаць зямлю знізу пад чым-н.

  • П. слуп.
  • П. бульбы на вячэру.

|| незак. падкопваць, ✂.

|| наз. падкоп, ✂, падкопванне, ✂ і падкопка, ✂.

падкарміць, ✂; зак.

  1. Пакарміць дадаткова, узмацніць харчаванне (разм.).

    • П. хворае дзіця.
    • П. птушак зімой.
  2. Унесці (дадатковае ўгнаенне ў глебу (спец.).

    • П. кукурузу.

|| незак. падкормліваць, ✂.

|| звар. падкарміцца, ✂.

|| незак. падкормлівацца, ✂.

|| наз. падкормліванне, ✂, падкормка, ✂ і падкорм, ✂.

|| прым. падкормачны, ✂.

падкасаць, ✂; зак.

Закасаць, падвярнуць што-н.

  • П. штаны.

|| незак. падкасваць, ✂.

|| звар. падкасацца, ✂.

|| незак. падкасвацца, ✂.

падкасіцца, ✂; зак.:

  • ногі падкасіліся — падагнуліся, аслабелі ад стомленасці, ад моцнага хвалявання, узрушэння.

|| незак. падкошвацца, ✂.

падкасіць, ✂; зак.

  1. Падрэзаць касой.

    • П. траву.
  2. перан. Зваліць з ног.

    • Шалёная куля падкасіла партызана.
  3. перан. Адняць сілы, бадзёрасць.

    • Хвароба падкасіла старога.

|| незак. падкошваць, ✂.