Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падгародны, .

Які знаходзіцца каля самага горада.

  • Падгародныя калгасы.

падгарэлы, .

Які падгарэў, абгарэў знізу пры пячэнні, смажанні.

  • Падгарэлая бульба.

падгарэць, ; зак.

Абгарэць, занадта падпячыся знізу.

  • Пірог падгарэў.

|| незак. падгарваць, .

падгатаваць, ; зак.

  1. Прыгатаваць загадзя.

    • П. стол для вячэры.
    • П. месца для будаўніцтва.
  2. чаго. Згатаваць у дадатак да наваранага раней.

    • П. кацялок клёцак.

падглеба, , ж.

Слой грунту пад верхнімі слаямі глебы.

|| прым. падглебавы, .

падгледзець, ; зак.

  1. гл. падглядаць.

  2. Употай разглядаючы, убачыць.

    • П. у дзірачку што-н.

|| незак. падглядаць, і падглядваць, .

|| наз. падгляданне, і падглядванне, .

падглядаць, ; незак.

  1. гл. падгледзець (у 2 знач.).

  2. Выбіраць мёд у пчол.

    • П. пчол.

|| наз. падгляд, .

падгнілы, .

Які падгніў.

  • Падгнілае бервяно.

падгнісці, і падгніць, ; зак.

Зрабіцца гнілым знізу або крыху, злёгку згнісці.

  • Дрэва падгніло.
  • Падлога падгніла.

|| незак. падгніваць, .

падгрупа, , ж.

Падраздзяленне, частка групы.

|| прым. падгрупавы, .