Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падгаварыць, ✂; зак.

Падвучыць зрабіць што-н., падбухторыць на што-н.

  • Яго падгаварылі на гэты ўчынак.

|| незак. падгаворваць, ✂ і падгаварваць, ✂.

|| наз. падгавор, ✂ і падгаварванне, ✂.

падгадаваць, ✂; зак.

Даць падрасці каму-, чаму-н.

  • П. дзяцей.
  • П. дрэвы ў садзе.

|| незак. падгадоўваць, ✂.

падгадзіць, ✂; зак. (разм.).

Нарабіць чаго-н. кепскага, гадкага каму-н., нашкодзіць.

  • П. суседу.

|| незак. падгаджваць, ✂.

падгаіцца, ✂; зак.

Крыху загаіцца.

  • Рана падгаілася.

|| незак. падгойвацца, ✂.

падгаіць, ✂; зак.

Крыху загаіць.

  • П. раненую руку.

|| незак. падгойваць, ✂.

падгалісты, ✂.

  1. З доўгімі нагамі, цыбаты.

    • П. юнак.
  2. Высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны).

    • Падгалістая хвоя.

|| наз. падгалістасць, ✂.

падгаліць, ✂; зак.

Пагаліць з бакоў, па краях, падбрыць.

|| незак. падгольваць, ✂.

падгалосак, ✂, м.

  1. Голас, які суправаджае асноўны голас у спевах (спец.).

  2. перан. Той, хто ўгодліва паўтарае чые-н. словы, думкі (пагард.).

    • Ажылі паклёпнікі і іх падгалоскі.

|| прым. падгалосачны, ✂.

  • Падгалосачнае спяванне.

падгалоўнік, ✂, м.

Прыстасаванне, якое робіць вышэйшым узгалоўе ў ложку, на крэслах у цырульнях, зубаўрачэбных кабінетах.

  • Падняць п.

падгарнуць, ✂; зак.

  1. Загнуць, падагнуць знізу ці пад ніз.

    • П. посцілку пад сяннік.
  2. Грабучы, сабраць у адным месцы або наблізіць да чаго-н.

    • П. сена.

|| незак. падгортваць, ✂.