Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паглыбіць, ✂; зак.

  1. Зрабіць больш глыбокім (у 1 і 4 знач.).

    • П. сажалку.
    • П. свае веды.
  2. Змясціць глыбей, урэзаць што-н.

    • П. разец у метал.

|| незак. паглыбляць, ✂.

|| наз. паглыбленне, ✂.

паглыблены, ✂.

  1. Грунтоўны, сур’ёзны.

    • П. псіхалагічны аналіз.
  2. Засяроджаны на чым-н., заняты чым-н.

    • П. ў свае думкі.

|| наз. паглыбленасць, ✂.

паглынуць, ✂; зак.

  1. Увабраць у сябе.

    • Зямля паглынула ўсю дажджавую ваду.
    • Горад паглынуў прыгарадныя вёскі (перан.).
  2. перан. Цалкам захапіць чым-н.

    • Новая ідэя паглынула вучонага.
  3. перан., што і чаго. Патраціць на сябе многа часу, затрат, намаганняў.

    • Работа паглынула шмат часу.
    • Паездка паглынула многа грошай.

|| незак. паглынаць, ✂.

|| наз. паглынанне, ✂.

паглядаць, ✂ і паглядваць, ✂, незак.

Глядзець (у 1 і 2 знач.) час ад часу.

  • П. на гадзіннік.
  • Паглядай за дзецьмі.

пагнацца, ✂; зак.

Пачаць гнацца.

  • П. за злодзеем.
  • П. за славай (асудж.).

пагнаць, ✂; зак.

Пачаць гнаць.

  • П. кароў у поле.
  • П. ворага са сваёй зямлі.
  • Сабака пагнаў зайца.
  • Дзяўчынка шпарчэй пагнала каня.
  • І чаго яго пагнала ў свет? (безас.; чаго ён адправіўся ў свет; разм.).

пагнісці, ✂ і пагніць, ✂; зак.

Згнісці — пра ўсё, многае.

  • За многія гады салома пагніла на стрэхах.

пагода, ✂, ж.

Стан атмасферы ў дадзеным месцы, у дадзены час; добрае надвор’е.

  • Марозная п.
  • Хто дажджом косіць, той пагодай сушыць (з нар.).
  • Рабіць пагоду (перан. мець рашаючае значэнне ў якой-н. справе).
  • Чакаць з мора пагоды (перан. знаходзіцца ў чаканні чаго-н. няпэўнага).

|| памянш. пагодка, ✂.

|| прым. пагодны, ✂.

  • Пагодныя ўмовы.

пагодлівы, ✂.

Добры, ясны, цёплы ў адносінах да пагоды.

  • Стаяў п. дзень.

пагойдвацца, ✂; незак.

Гайдацца злёгку ці час ад часу.

  • Байдарка ціха пагойдвалася на хвалях.

|| наз. пагойдванне, ✂.