пагода назоўнік | жаночы род

Стан атмасферы ў дадзеным месцы, у дадзены час; добрае надвор’е.

  • Марозная п.
  • Хто дажджом косіць, той пагодай сушыць (з народнай творчасці).
  • Рабіць пагоду (пераноснае значэнне: мець рашаючае значэнне ў якой-н. справе).
  • Чакаць з мора пагоды (пераноснае значэнне: знаходзіцца ў чаканні чаго-н. няпэўнага).

|| памяншальная форма: пагодка.

|| прыметнік: пагодны.

  • Пагодныя ўмовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)