Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пагойдваць, ✂; незак.

Гайдаць злёгку або час ад часу.

  • Вада пагойдвае лодку.

|| наз. пагойдванне, ✂.

пагон​1, ✂, м.

Дарога, па якой гоняць жывёлу на папас.

|| прым. пагонны, ✂.

пагон​2, ✂, м.

Наплечны знак адрознення ў ваенным і іншым форменным адзенні.

  • Палкоўніцкі п.
  • Палявыя пагоны (засцерагальнага колеру).

|| прым. пагонны, ✂.

пагонны, ✂.

Які вымяраецца ў даўжыню ў лінейных метрах.

  • П. метр.

пагоня, ✂, ж.

  1. Праследаванне каго-, чаго-н. з мэтай дагнаць, злавіць.

    • Кінуцца ў пагоню за кім-н.
  2. Чалавек ці, звычайна, група людзей, якія праследуюць каго-н.

    • П. бегла па слядах.
  3. перан., за кім-чым. Імкненне дабіцца каго-, чаго-н., дасягнуць чаго-н.

    • П. за прыбыткам.

◊

  • У пагоні за кім-чым, у знач. прыназ. — імкнучыся да каго-, чаго-н.

    • У пагоні за славай.

пагорак, ✂, м.

Невялікая адложыстая ўзвышанасць, узгорак.

  • Хата стаіць на пагорку.

|| прым. пагорачак, ✂.

пагоршаць, ✂; зак.

Тое, што і пагоршыцца.

  • Было ліха ды пагоршала (прымаўка).
  • Хвораму пагоршала (безас.).

|| наз. пагаршэнне, ✂ і пагоршанне, ✂.

пагоршыцца, ✂; зак.

Зрабіцца горшым.

  • Дысцыпліна пагоршылася.
  • Здароўе пагоршылася.

|| незак. пагаршацца, ✂ і пагоршвацца, ✂.

|| наз. пагаршэнне, ✂, пагоршанне, ✂ і пагоршванне, ✂.

пагоршыць, ✂; зак.

Зрабіць горшым.

|| незак. пагаршаць, ✂ і пагоршваць, ✂.

|| наз. пагоршванне, ✂.

|| наз. пагаршэнне, ✂ і пагоршанне, ✂.

пагорысты, ✂.

Пакрыты пагоркамі, няроўны.

  • Пагорыстая мясцовасць.

|| наз. пагорыстасць, ✂.