Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пагарэлец, ✂, м.

Той, хто пагарэў (у 1 знач.).

  • Дапамагчы пагарэльцам.

|| прым. пагарэльскі, ✂.

пагарэць, ✂; зак.

  1. Страціць дом, маёмасць у выніку пажару, а таксама згарэць — пра ўсё, многае.

    • Адбудаваліся тыя, хто пагарэў.
    • Многія вёскі ў час вайны пагарэлі.
  2. перан., без дапаўнення. і на чым. Пацярпець няўдачу (разм.).

    • П. на злоўжыванні службовым становішчам.
  3. Гарэць некаторы час.

    • Свяча пагарэла і пагасла.

пагаслы, ✂.

Які перастаў гарэць, пагас.

  • Пагаслая цыгарэта.

пагатоў, прысл.

Тым больш.

  • Калі ты гэтага не здолеў зрабіць, то ён і п. не зробіць.

пагашаць, ✂; незак. (афіц.).

Тое, што і гасіць (у 4 знач.).

  • П. аблігацыю.
  • П. запазычанасць.

|| наз. пагашэнне, ✂.

  • Аплата ў лік пагашэння доўгу.

пагібель, ✂, ж.

Смерць, гібель.

  • Асудзіць на п.

пагібельны, ✂.

Тое, што і гібельны.

  • П. ўраган.

пагінацыя, ✂, ж. (кніжн.).

Нумарацыя старонак кнігі, рукапісу.

пагінуць, ✂; зак.

Загінуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • За зіму многа парасят пагінула.

паглыбіцца, ✂; зак.

  1. Зрабіцца больш глыбокім (у 1 і 4 знач.).

    • Каляіны паглыбіліся.
    • Супярэчнасці паглыбіліся.
  2. у што. Прасунуцца, прабрацца ўглыб чаго-н.

    • П. ў цясніну.
  3. перан., у што. Засяродзіцца на чым-н., у думках увайсці ў што-н.

    • П. ў вывучэнне літаратуры.
    • П. ў думкі.

|| незак. паглыбляцца, ✂.

|| наз. паглыбленне, ✂.