Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пагадненне, ✂, н.

  1. Дагавор, які абумоўлівае абавязацельствы ў чым-н.

    • Гандлёвае п.
    • Падпісаць п.
  2. Прымірэнне, згода.

    • Шукаць пагаднення.

пагадовы, ✂.

Які робіцца па гадах.

  • Пагадовыя запісы ў летапісе.

пагайдацца, ✂ і пагойдацца, ✂; зак.

Гайдацца некаторы час.

  • П. ў гамаку.

пагайдаць, ✂ і пагойдаць, ✂; зак.

Гайдаць (гойдаць) некаторы час.

  • П. калыску.

пагалоска, ✂ і погаласка, ✂, ж.

Чуткі, размовы, якія перадаюцца.

  • Пусціць пагалоску (погаласку).

пагалоўе, ✂, н.

Агульная колькасць галоў жывёлы.

  • П. кароў.
  • Рост пагалоўя.

пагалоўны, ✂.

Які распаўсюджваецца на ўсіх.

  • П. перапіс.

паганец, ✂, м. (разм.).

Нядобры чалавек, нягоднік.

|| ж. паганка, ✂.

паганіць, ✂; незак. (разм.).

  1. Пэцкаць, рабіць брудным.

    • П. хату.
    • П. рукі.
  2. Ганьбіць.

    • Здраднікі паганяць зямлю.

|| зак. апаганіць, ✂.

паганка, ✂, ж.

  1. гл. паганец.

  2. Неядомы, паганы (у 1 знач.) грыб.