Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пагрузачны, ✂.

Прызначаны для пагрузкі, які мае адносіны да пагрузкі.

  • Пагрузачныя работы.

пагрузнуць, ✂; зак.

Завязнуць у чым-н. грузкім.

  • Машыны пагрузлі ў гразі.

пагрузчык, ✂, м.

Самаходная машына для пагрузкі і разгрузкі матэрыялаў і перамяшчэння іх на невялікую адлегласць.

  • Аўтаматычны п.

пагрэбці, ✂; зак.

  1. Згрэбці ўсё, многае.

  2. Грэбці некаторы час.

    • П. сена да абеду.

пагрэць, ✂; зак.

Грэць некаторы час.

  • П. рукі каля печы.
  • Ён пагрэў рукі на гэтай справе (перан.).

|| звар. пагрэцца, ✂.

пагубляцца, ✂; зак.

Згубіцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • Цацкі пагубляліся.

пагубляць, ✂; зак.

Згубіць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. кароў у лесе.

пагукаць, ✂; зак.

Паклікаць.

  • Пагукалі дзяцей у хату.

пагулянка, ✂, ж. (разм.).

  1. Прагулка.

    • Пайсці на пагулянку ў лес.
  2. Вечарынка, гулянка (з пачастункамі).

    • Наладзіць пагулянку.

пагутарыць, ✂; зак.

Правесці некаторы час у гутарцы.

  • Пасядзелі, пагутарылі.