Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падагрык, ✂, м. (разм.).

Чалавек, хворы на падагру.

|| ж. падагрычка, ✂.

падагрэць, ✂; зак.

  1. Крыху разагрэць.

    • П. суп.
  2. перан. Узбудзіць, узмацніць.

    • П. настрой, нецярпенне.

|| незак. падаграваць, ✂.

|| наз. падагрэў, ✂ і падаграванне, ✂.

  • П. вады ў басейне.

падагуліць, ✂; зак.

Тое, што і падагульніць.

|| незак. падагульваць, ✂.

|| наз. падагульванне, ✂.

падагульніць, ✂; зак.

  1. Падвесці вынікі чаго-н.

    • П. суму выдаткаў.
  2. Зрабіць абагульняючыя вывады.

    • П. думкі папярэдніх даследчыкаў.

|| незак. падагульняць, ✂.

|| наз. падагульненне, ✂.

пададзецца, ✂; зак. (разм.).

Адзецца лепш, чым звычайна.

  • Дзяўчаты пададзеліся.

|| незак. пададзявацца, ✂.

пададзець, ✂; зак. (разм.).

Надзець пад што-н.

  • П. світэр пад пінжак.

|| незак. пададзяваць, ✂.

падажынаць, ✂; зак.

  1. Дажаць што-н. у многіх месцах.

    • П. жыта на ўсіх палетках.
  2. Завяршыць жніво — пра ўсіх, многіх.

падазваць, ✂; зак.

Жэстам, голасам папрасіць наблізіцца.

  • П. насільшчыка.

|| незак. падзываць, ✂.

падазраваць, ✂; незак.

  1. каго (што) у чым. Мець падазрэнне на каго-н.

    • П. каго-н. у крадзяжы.
  2. што., аб чым і са злуч. уступальны. «што». Меркаваць, дапускаць магчымасць чаго-н.

    • У хворага падазраюць адзёр.
    • Мы і не падазравалі аб яго існаванні.
    • Я і не падазраваў, што мяне такое падсцерагала.

падазроны, ✂.

  1. Які выклікае падазрэнне.

    • П. кашаль.
  2. Схільны падазраваць, недаверлівы.

    • П. характар.

|| наз. падазронасць, ✂.