Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падазрэнне, , н.

  1. Меркаванне, заснаванае на сумненні ў правільнасці, законнасці чыіх-н. учынкаў, у справядлівасці чыіх-н. слоў, у сумленнасці чыіх-н. намераў.

    • Затрыманы па падазрэнню ў крадзяжы.
    • Быць пад падазрэннем або на падазрэнні ў каго-н. (выклікаць да сябе падазроныя адносіны з боку каго-н.).
  2. Меркаванне аб магчымасці чаго-н.

    • Ёсць п., што яны сёння могуць не прыехаць.
    • П. на адзёр.

падаконнік, , м.

Дошка або пліта, устаўленая ў ніжнюю частку аконнага праёма.

падакошваць, ; зак.

  1. Дакасіць у многіх месцах.

    • П. лугі.
  2. Завяршыць касьбу — пра ўсіх, многіх.

    • Аднавяскоўцы падакошвалі і падажыналі.

падалей, прысл. (разм.).

Значна далей.

  • Пастаў вядро п.

паданне, , н.

Вуснае апавяданне пра мінулае, якое перадаецца ад пакалення да пакалення.

  • Народнае п.

падапечны, (разм. афіц.).

Які знаходзіцца пад чыёй-н. апекай.

  • Падапечнае дзіця.
  • Паклапаціцца пра сваю падапечную (наз.).
  • Падапечная тэрыторыя (уключаная ў міжнародную сістэму апекі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый).

падаплёка, , ж.

Скрытая, тайная прычына чаго-н.

  • П. інтрыгі.

падапрануцца, ; зак. (разм.).

  1. Апрануцца лепш, па-святочнаму.

    • П. на вечар.
  2. Апрануць што-н. пад верхняе адзенне.

    • Цяплей п.

|| незак. падапранацца, .

падапрануць, ; зак. (разм.).

  1. Апрануць лепш, у добрае адзенне, прыбраць.

    • П. дзяўчыну.
  2. Апрануць пад што-н.

    • П. світэр пад паліто.

|| незак. падапранаць, .

падапрэлы, .

Які злёгку сапрэў, знізу падгніў.

  • Падапрэлае сена.