падабраць, ✂; зак.
-
Сабраць, падняць з зямлі.
-
Паправіць; сагнуўшы, падцягнуць пад сябе (пра часткі цела).
- П. валасы.
- Сабака падабраў хвост.
-
Падмяць, наваліўшыся; прыціснуць.
- Мядзведзь падабраў пад сябе паляўнічага.
-
Выбраць адпаведнае, патрэбнае.
- П. брыгаду.
- П. ключ да замка.
- П. патрэбныя словы.
- П. цытаты.
|| незак. падбіраць, ✂.
|| наз. падбор, ✂ і падборка, ✂.
- Падбор кадраў.
- Падборка нітак патрэбнага колеру.
падабрэлы, ✂.
Які зрабіўся добрым, дабрэйшым.
- Глядзеў падабрэлымі вачамі.
падавальшчык, ✂, м.
Рабочы, які падае што-н. куды-н.
|| ж. падавальшчыца, ✂.
падаворваць, ✂; зак.
Закончыць ворыва на многіх участках.
падагнаць, ✂; зак.
-
Гонячы, наблізіць ці загнаць пад што-н.
- П. курэй пад навес.
- Крыгу падагнала да берага (безас.).
-
Паскорыць чый-н. бег, чыю-н. работу.
-
Давесці да патрэбнага памеру, прыладзіць, каб падыходзіла адно да другога.
- П. шыбу да форткі.
- П. пінжак да фігуры.
|| незак. падганяць, ✂.
|| наз. падгон, ✂ і падгонка, ✂.
падагнуцца, ✂; зак.
Загнуцца знізу ці пад што-н.
|| незак. падгінацца, ✂ і падгібацца, ✂.
падагнуць, ✂; зак.
Загнуцца знізу ці пад што-н.
- П. падол.
- П. ногі пад сябе.
|| незак. падгінаць, ✂ і падгібаць, ✂.
падагра, ✂, ж.
Хвароба суставаў і тканак, якая выклікаецца парушэннем абмену рэчываў у арганізме.
|| прым. падагрычны, ✂.
падагравальнік, ✂, м.
Прыбор для падагравання чаго-н.