падазрэнне назоўнік | ніякі род

  1. Меркаванне, заснаванае на сумненні ў правільнасці, законнасці чыіх-н. учынкаў, у справядлівасці чыіх-н. слоў, у сумленнасці чыіх-н. намераў.

    • Затрыманы па падазрэнню ў крадзяжы.
    • Быць пад падазрэннем або на падазрэнні ў каго-н. (выклікаць да сябе падазроныя адносіны з боку каго-н.).
  2. Меркаванне аб магчымасці чаго-н.

    • Ёсць п., што яны сёння могуць не прыехаць.
    • П. на адзёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)