Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

малалетні, ✂.

Якому нямнога год, дзіцячага ўзросту.

  • М. ўзрост.

малалецтва, ✂, н. (разм.).

Тое, што і маленства.

малалікі, ✂.

Невялікі па колькасці.

|| наз. малалікасць, ✂.

малалітражка, ✂, ж. (разм.).

Малалітражны аўтамабіль.

малалітражны, ✂.

  1. Які мае невялікі літраж, змяшчае мала вадкасці.

    • М. бак.
  2. З цыліндрамі невялікага літражу, які расходуе мала гаручага.

    • М. аўтамабіль.

малалюдны, ✂.

З невялікай колькасцю людзей, не вельмі людны.

  • Малалюдная вёска.

|| наз. малалюднасць, ✂.

маламерны, ✂.

Невялікага размеру, няпоўнай меры.

  • М. абутак.

маланадзейны, ✂.

Такі, на якога нельга спадзявацца, які не выклікае давер’я.

  • М. чалавек.

маланка, ✂, ж.

  1. Імгненны разрад атмасфернай электрычнасці ў паветры ў выглядзе яркай ломанай лініі.

    • Бліснула м.
  2. Тэрміновы выпуск бюлетэня, газеты, кнігі і інш., а таксама вельмі тэрміновая тэлеграма.

  3. Від засцежкі, якая хутка зашморгваецца.

|| прым. маланкавы, ✂.

маланкаадвод, ✂, м.

Вертыкальны металічны стрыжань, злучаны провадам з зямлёй, які служыць для аховы будынкаў ад прамых удараў маланкі, громаадвод.

|| прым. маланкаадводны, ✂.