Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каларыйнасць, ✂, ж.

Колькасць калорый у чым-н.

  • К. мяса.

каларыйны, ✂.

Багаты калорыямі.

  • Каларыйная ежа.

каларыметр, ✂, м.

Прыбор для вымярэння колькасці цеплыні ў калорыях.

каларыст, ✂, м.

  1. Мастак, які ажыццяўляе сваю творчую задуму сродкамі каларыту (у 1 знач.).

  2. Спецыяліст па расфарбоўцы тканін (спец.).

|| прым. каларыстычны, ✂.

каларыт, ✂, м.

  1. Суадносіны фарбаў у карціне па тону, насычанасці колеру.

    • Цёплы к.
    • Яркі к.
  2. перан. Сукупнасць характэрных рыс, своеасаблівасць чаго-н.

    • К. эпохі ў гістарычным рамане.
    • Мясцовы к.

|| прым. каларыстычны, ✂ і каларытны, ✂.

каларытны, ✂.

  1. гл. каларыт.

  2. З яркім каларытам (у 1 знач.), выразны, характэрны.

    • К. пейзаж.
  3. перан. З ярка выражанымі асаблівасцямі.

    • Каларытныя вобразы рамана.
    • Каларытная мова.

|| наз. каларытнасць, ✂.

каларыфер, ✂, м.

Абагравальны прыбор ў выглядзе сістэмы труб, па якіх ідзе гарачая вада або нагрэтае паветра.

  • Паравы к.

|| прым. каларыферны, ✂.

каласавацца, ✂; незак.

Тое, што і каласаваць.

каласаваць, ✂; незак.

  1. Выпускаць колас у працэсе росту (пра збожжавыя расліны).

    • Жыта каласуе.
  2. Абмалочваць каласы (ячмень).

|| зак. выкаласаваць, ✂.

|| наз. каласаванне, ✂.

каласавік, ✂, м. (разм.).

Баравік, які вырастае ў час каласавання жыта.