Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бальша́к, , м.

Вялікая дарога (у адрозненне ад прасёлачнай).

  • Праляглі бальшакі з бярозавымі прысадамі.

бальшу́н, , м. (разм.).

Старэйшы хлапчук з дзяцей у сям’і, наогул большы па ўзросту.

  • Ты ж б., а малога крыўдзіш.

|| ж. бальшуха, .

балюстра́да, , ж.

Поручні з фігурнымі слупкамі, што ўпрыгожваюць балконы, тэрасы, галерэі, лесвіцы.

  • Б. веранды.

|| прым. балюстрадны, .

балю́чы, .

  1. Пашкоджаны хваробай, раненнем.

    • Балючая нага.
  2. Які выклікае адчуванне фізічнага болю.

    • Б. ўкол.
  3. перан. Які прычыняе душэўныя хваляванні; найбольш хвалюючы.

    • Балючае пытанне.

|| наз. балючасць, .

баля́са, , ж.

  1. Точаны фігурны слупок у агароджы балконаў, тэрас і інш.

  2. мн. Агароджа з такіх слупкоў.

баля́снік, , м.

Матэрыял для вырабу балясаў.

баля́чка, , ж.

  1. Тое, што і болька.

  2. перан. Недахоп, слабае места ў дзейнасці, характары, а таксама чалавек з якімі-н. недахопамі, з-за якога бываюць непрыемнасці калектыву.

    • На чужую балячку не даві (прыказка).

бамбаво́з, , м.

Тое, што і бамбардзіроўшчык (у 1 знач.).

  • Смертаносны груз бамбавозаў.

|| прым. бамбавозны, .

бамбакі́данне, , н.

Скіданне бомбаў з самалёта.

  • Прыцэльнае б.

бамбардзі́р, , м.

  1. Салдат-артылерыст у царскай арміі і флоце.

  2. Ігрок, які часта забівае галы (у футболе, хакеі).

    • Лепшы б. сезона.

|| прым. бамбардзірскі, .