Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чадра, ✂, ж.

У мусульман: лёгкае жаночае пакрывала на ўвесь рост, якое закрывае галаву і твар (акрамя вачэй) і спускаецца да ног.

|| прым. чадровы, ✂.

чае...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да чаю (у 1 знач.), напр. чаевырабляючы;
  • 2) які мае адносіны да чаю (у 2 знач.), напр. чаедрабілка, чаезавялачны, чаепрасовачны, чаеразважачны, чаесушыльны, чаеўборачны, чаеўпаковачны.

чаеапрацоўка, ✂, ж.

Апрацоўка чаю (у 1 знач.).

чай, ✂, м.

  1. Вечназялёная расліна, высушанае і спецыяльна апрацаванае лісце якой пры заварцы дае духмяны танізіруючы напітак.

    • Плантацыя чаю.
  2. Высушанае, здробленае і спецыяльна апрацаванае лісце такой расліны.

    • Заварыць ч.
    • Індыйскі ч.
    • Моцны ч.
  3. Настой на травах, карэнні, кветках, які замяняе такі напітак і з’яўляецца лекавым сродкам.

    • Ліпавы ч.
    • Грудны ч.
  4. Чаяпіцце, чаяванне.

    • Запрасіць на ч.

◊

  • На чай (даваць, браць) (разм.) — грошы за дробныя паслугі (чаявыя).

|| прым. чайны, ✂.

чайка​1, ✂, ж.

Вадаплаўная пералётная птушка сямейства чайкавых з кароткімі нагамі, доўгімі крыламі і густым апярэннем, якая жыве на берагах мораў, рэк, азёр.

  • Белакрылая ч.

|| прым. чайчын, ✂ і чайкавы, ✂.

  • Чайчына гняздо.
  • Сямейства чайкавых (наз.).

чайка​2, ✂, ж.

Пласкадонная лодка; пласкадонка.

  • Падплысці на чайцы.

|| прым. чаечны, ✂.

чайная, ✂, ж.

  1. Грамадская сталовая, дзе наведвальнікі могуць выпіць чаю і паесці.

  2. Пакой у багатым доме, прызначаны для чаяпіцця (уст.).

чайнворд, ✂, м.

Род задачы-галаваломкі на адгадванне слоў, размешчаных у клетачках такім чынам, што апошняя літара папярэдняга слова з’яўляецца першай літарай наступнага і г.д.

|| прым. чайнвордны, ✂.

чайнік, ✂, м.

Пасудзіна з носікам і ручкай для заваркі чаю або для гатавання вады.

  • На пліце кіпеў ч.

|| памянш. чайнічак, ✂.

|| прым. чайнікавы, ✂.

чайніца, ✂, ж.

Пасудзіна для захоўвання сухога чаю.