Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

футроўка, ✂, ж.

  1. гл. футраваць.

  2. Слой, абліцоўка з якога-н. вогнетрывалага або хімічна стойкага матэрыялу для пакрыцця ўнутранай паверхні металургічных печаў, каўшоў і пад.

футроўшчык, ✂, м.

  1. Той, хто займаецца футроўкай (у 1 знач.; разм.).

  2. Той, хто гандлюе футрам.

|| ж. футроўшчыца, ✂.

футуралогія, ✂, ж. (спец.).

У адносінах да сучасных канцэпцый будучыні: прагназіраванне сацыяльных працэсаў.

|| прым. футуралагічны, ✂.

футуролаг, ✂, м.

Сацыёлаг, які займаецца футуралогіяй.

футурызм, ✂, м.

Фармалістычная плынь у літаратуры і мастацтве пачатку 20 ст., якая ў імя стварэння новага стылю адмаўляла рэалізм і культурную спадчыну.

|| прым. футурыстычны, ✂.

футурыст, ✂, м.

Паслядоўнік футурызму.

|| ж. футурыстка, ✂.

|| прым. футурысцкі, ✂.

футэрка, ✂, н. (разм.).

Кароткае футра.

  • Купілі ф. для хлапчука.