Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фотатыпія, ✂, ж. (спец.).

Спосаб плоскага друку са шкляной або металічнай пласціны, а таксама адбітак, атрыманы такім спосабам.

|| прым. фотатыпічны, ✂.

  • Фотатыпічнае выданне кнігі.

фотатэлеграма, ✂, ж.

Тэлеграма, перададзеная пры дапамозе фотатэлеграфа.

фотатэлеграф, ✂, м.

Тэлеграфны апарат для перадачы адлюстраванняў (рукапісаў, малюнкаў, фотаздымкаў), а таксама перадача адлюстраванняў сродкамі такога апарата.

|| прым. фотатэлеграфны, ✂.

фотахроніка, ✂, ж.

Хроніка падзей, адлюстраваная ў фатаграфіях.

|| прым. фотахранікальны, ✂.

фотаэлемент, ✂, м. (спец.).

Прыбор, у якім пад уздзеяннем святла ўзнікае электрарухаючая сіла.

|| прым. фотаэлементны, ✂.