Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фортэ, прысл. (спец.).

Моцна, гучна; поўная сіла музычнага гука; проціл. піяна.

  • Іграць ф.

фортэль, ✂, м. (разм.).

Лоўкая выхадка, нечаканы выбрык.

  • Выкінуць ф.

форум, ✂, м.

  1. Плошча ў Старажытным Рыме, дзе адбываліся сходы і пад.

  2. Масавы сход, з’езд (высок.).

    • Ф. вучоных.

форынт, ✂, м.

Грашовая адзінка ў Венгрыі.