Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нудны, ✂.

  1. Невясёлы, маркотны, сумны.

  2. Які наганяе нуду; нецікавы; поўны нуды, тугі.

    • Нудная песня.
  3. Які не перастае, трывожыць бесперастанку (пра боль і інш.).

|| наз. нуднасць, ✂.

нудота, ✂, ж. (разм.).

  1. Тое, што і нуда (у 1 і 3 знач.).

  2. Пра млосны стан, які бывае перад ірвотай.

нудызм, ✂, м.

Грамадскі рух, які вызнае культ аголенага цела.

|| прым. нудысцкі, ✂.

нудыст, ✂, м.

Прыхільнік, паслядоўнік нудызму.

|| ж. нудыстка, ✂.

|| прым. нудысцкі, ✂.

нукаць, ✂; незак. (разм.).

Гаворачы «ну», паганяць каня або падганяць скаціну.

|| наз. нуканне, ✂.

нуклеінавы, ✂:

  • нуклеінавая кіслата (спец.) — у жывых арганізмах: высокамалекулярныя арганічныя злучэнні, якія захоўваюць і перадаюць генетычную інфармацыю.

нулёўка, ✂, ж. (разм.).

Нулявая машынка для стрыжкі нагала.

нуль, ✂, м.

  1. У матэматыцы: сапраўдны лік, ад прыбаўлення якога ніякі лік не змяняецца; прыпісаны ж да любога ліку справа, павялічвае яго ў дзесяць разоў.

    • Звесці да нуля (перан. пазбавіць усякага сэнсу, значэння).
  2. Умоўная велічыня, адносна якой вызначаецца тэмпература чаго-н.

    • Дзесяць градусаў ніжэй нуля.
  3. перан. Пра нязначнага, нікчэмнага чалавека (разм.).

    • У навуцы гэты чалавек н.

◊

  • Абсалютны нуль — самая нізкая магчымая тэмпература (-273,16 °С).

  • Нуль увагі на каго-што (разм.) — ніякай увагі.

  • Пачаць з нуля (разм.) — без папярэдняй падрыхтоўкі.

  • Стрыгчы пад нуль (разм.) — стрыгчы нагала.

|| прым. нулявы, ✂.

нумар, ✂, м.

  1. Парадкавы лік прадмета ў шэрагу яму падобных.

    • Н. тэлефона.
    • Н. білета.
  2. Прадмет, абазначаны пэўным лікам па парадку.

    • Святочны н. газеты.
  3. Жэтон, планка, ярлык з адбіткам або малюнкам лічбы.

  4. Размер адзення, абутку і інш.

  5. Асобны пакой у гасцініцы, лазні і пад.

  6. Асобнае закончанае выступленне артыстаў (у тэатры, на канцэрце і пад.).

    • Сольны н.
    • Выкінуць н. (перан. здзейсніць які-н. нечаканы, дзіўны ўчынак; разм.).
  7. Баец гарматнага, кулямётнага і пад. разліку.

|| памянш. нумарок, ✂.

|| прым. нумарны, ✂.

нумараваць, ✂; незак.

Ставіць нумары на кім-, чым-н.

|| зак. занумараваць, ✂ і пранумараваць, ✂.

|| наз. нумарацыя, ✂.

|| прым. нумарацыйны, ✂.