Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

многанацыянальны, ✂.

Які складаецца з многіх нацый, народнасцей.

  • Многанацыянальная дзяржава.

многасерыйны, ✂.

Які складаецца з некалькіх або многіх серый.

  • М. фільм.

многастаночны, ✂.

Звязаны з адначасовай работай на некалькіх станках.

многаступенны, ✂.

Які праходзіць рад ступеней або адбываецца па ступенях, перыядах.

  • Многаступенныя выбары.

|| наз. многаступеннасць, ✂.

многаступеньчаты, ✂.

Які складаецца з некалькіх частак, ступеней.

  • Многаступеньчатая ракета.

|| наз. многаступеньчатасць, ✂.

многасямейны, ✂.

Які мае вялікую сям’ю, мнагадзетны.

|| наз. многасямейнасць, ✂.

многаўладдзе, ✂, н.

Адначасовае існаванне некалькіх кіраўнічых асоб, улад без дакладнага размежавання абавязкаў; адсутнасць адзінага кіраўніцтва.

множанне, ✂, н.

Адно з чатырох арыфметычных дзеянняў, у выніку якога адзін лік павялічваецца ў столькі разоў, колькі адзінак у другім ліку.

  • Табліца множання.

множналікавы, ✂:

  • множналікавы назоўнік — назоўнік, які ўжыв. толькі ў форме множнага ліку, напр. вароты, сані, шахматы.

множнік, ✂, м.

Другі з двух перамнажальных лікаў або велічынь.