Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мнагадзённы, ✂.

Які працягваецца многа дзён.

  • М. паход.

мнагажонства, ✂, н.

Знаходжанне мужчыны ў афіцыйным шлюбе адначасова з некалькімі жанчынамі; палігамія.

мнагажэнец, ✂, м.

Мужчына, які адначасова знаходзіцца ў шлюбе з некалькімі жанчынамі.

мнагазначны​1 ✂ прым.

Які складаецца з многіх лічбавых знакаў.

  • М. лік.

|| наз. мнагазначнасць, ✂.

мнагазначны​2 ✂ прым.

Які мае некалькі значэнняў.

  • Мнагазначнае слова.

|| наз. мнагазначнасць, ✂.

мнагалетні, ✂, (спец.).

Які жыве шмат гадоў.

  • Мнагалетнія травы.

мнагалецце, ✂, н. (уст.).

Абвяшчэнне слоў “многая лета”, у час царкоўнага набажэнства як пажаданне доўгага жыцця.

мнагалюдны, ✂.

З вялікай колькасцю людзей.

  • М. сход.

|| наз. мнагалюднасць, ✂.

мнагамесны, ✂.

З вялікай колькасцю месц для пасажыраў, гледачоў і пад.

  • М. самалёт.
  • Мнагамесная зала.

мнагамужжа, ✂, н.

Знаходжанне жанчыны ў шлюбе адначасова з некалькімі мужчынамі; паліандрыя.