Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

магарыч, , м. (разм.).

Пачастунак, што наладжваецца як узнагарода ў сувязі з выгаднай здзелкай.

  • Паставіць м.

магерка, , ж.

Круглая высокая мужчынская шапка з лямцу, якую насілі раней сяляне.

|| прым. магерачны, .

магіла, , ж.

  1. Яма для пахавання памерлых, а таксама насып на месцы пахавання.

    • Засыпаць магілу.
    • Адной нагой у магіле (стаяць) (быць блізкім да смерці).
    • Глядзець у магілу (хутка памрэ).
    • Загнаць (увагнаць, завесці) у магілу (давесці да смерці).
    • Знайсці магілу (перан. загінуць, памерці).
  2. перан., у знач. вык. Будзе захавана ў тайне.

    • Ведаць аднаму і — м.
  3. у знач. вык. Аб чым-н. вельмі небяспечным; смерць (разм.).

    • За здраду — м.

|| памянш. магілка, .

|| прым. магільны, .

  • М. камень.

магільшчык, , м.

Рабочы, які капае і засыпае магілу.

магістр, , м.

  1. У некаторых краінах: вучоная ступень, а таксама асоба, якая мае такую ступень.

    • М. філасофіі.
  2. У сярэднія вякі: кіраўнік духоўна-рыцарскага каталіцкага ордэна.

|| прым. магістэрскі, .

  • Магістэрская дысертацыя.

магістраль, , ж.

  1. Галоўная лінія ў сістэме якой-н. камунікацыі (чыгуначнай, электрычнай, тэлеграфнай і інш.).

    • Чыгуначная, водная м.
  2. Шырокая і прамая вуліца горада.

    • Галоўная м.

|| прым. магістральны, .

  • М. напрамак (перан. галоўны).

магістрат, , м.

У некаторых заходнееўрапейскіх краінах: гарадское ўпраўленне.

|| прым. магістрацкі, .

магістратура, , ж.

  1. Адна з форм падрыхтоўкі навуковых кадраў з ліку асоб, што маюць вышэйшую адукацыю і рыхтуюцца да атрымання акадэмічнай ступені магістра.

  2. У некаторых краінах: назва судовага ведамства.

магічны, .

  1. гл. магія.

  2. перан. Незвычайны па сіле ўздзеяння на каго-н.

    • Магічныя словы паэта.

магія, , ж.

У рэлігійна-містычных уяўленнях: сукупнасць дзеянняў і слоў, здольных рабіць уплыў на звышнатуральныя сілы.

  • Чорная м. (паводле сярэдневяковых забабонных уяўленняў— чараўніцтва, чарадзейства, якое тлумачыцца ўдзелам і дапамогай пякельных сіл).

|| прым. магічны, .