Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крагі, , ж. (разм.).

  1. Скураныя накладныя халявы з засцежкамі.

  2. Раструбы ў пальчатках.

крадзены, .

Здабыты крадзяжом.

  • Крадзенае дабро.
  • Скупшчык крадзенага (наз.).

крадком, прысл.

Скрытна, крадучыся, незаўважна для іншых.

крадучыся, прысл.

Употай, тайна, скрытна.

  • Увайсці ў хату к.

краёвы, (уст.).

  1. гл. край ​1.

  2. Які адлюстроўвае дыялектныя асаблівасці пэўнага рэгіёну.

    • Віцебскі к. слоўнік.

краж, , м.

  1. Ланцуг невысокіх гор.

    • Лясісты к.
  2. Кароткі абрубак тоўстага бервяна.

    • Дубовы к.

краіна, , ж.

  1. Мясцовасць, тэрыторыя, край (у 2 знач.).

    • Горная к.
    • Цёплыя краіны.
  2. Дзяржава.

    • Капіталістычная к.

край1, , м.

  1. Гранічная лінія, канечная частка чаго-н.

    • К. услона.
    • Наліць вядро да краёў.
    • Пярэдні край (перадавыя пазіцыі; таксама перан.).
    • Біць (ліцца) цераз край (праяўляцца з вялікай сілай).
    • З краю ў край, ад краю да краю; з краю да краю (па ўсіх напрамках).
    • Канца-краю не відаць (пра тое, чаго вельмі многа).
    • Краем вока (мімаходам, вельмі кароткі час бачыць каго-, што-н.).
    • Краем вуха слухаць што-н. (няўважліва).
    • К. свету (вельмі далёка).
    • На краі магілы (гібелі) (у непасрэднай блізкасці са смяртэльнай небяспекай быць, знаходзіцца).
    • Хапіць цераз к. (зрабіць або сказаць што-н. недарэчнае, лішняе).
  2. Вобласць, мясцовасць, што вылучаюцца па якой-н. прымеце.

    • Родны к.
    • Партызанскі к.
    • К. блакітных азёр.
    • Яго бачылі ў нашых краях.
  3. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка.

    • Прыморскі к.

|| памянш. краёк, .

|| прым. краявы, і краёвы, .

  • К. з’езд Саветаў.

край2, прыназ. (разм.).

Каля, побач (чаго-н.).

  • К. гасцінца старога.

край...

Першая частка складанаскарочаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову краявы, напр. крайвыканком, крайцэнтр.