Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

новаспечаны, ✂ (іран. жарт.).

Нядаўна створаны або які нядаўна атрымаў якую-н. пасаду, званне.

  • Н. праект.
  • Н. студэнт.

новаўвядзенне, ✂, н.

Новае правіла, нанава прыняты парадак.

  • Важнае н.

новаўтварэнне, ✂, н.

З’яўленне новых форм або элементаў чаго-н., а таксама сама ўтвораная форма, элемент.

  • Злаякаснае н. ў лёгкіх.

новенькі, ✂ (разм.).

  1. Зусім новы (у 1 знач.).

    • Н. трактар.
  2. новенькае, -ага, н. Навіна.

    • Што новенькага ў сям’і?
  3. Навічок.

новы, ✂.

  1. Упершыню створаны або зроблены; які ўзнік, з’явіўся нядаўна.

    • Новыя самалёты.
    • Н. горад.
  2. Адкрыты, вынайдзены нядаўна.

    • Новая планета.
  3. Незнаёмы, малавядомы.

    • Новыя мясціны.
    • Н. чалавек.
  4. Які прыйшоў на змену ранейшаму, замяніў сабой тое, што было; чарговы, наступны.

    • Пасадзіць новыя дрэўцы.
    • Радавацца новаму дню.
  5. Які мае адносіны да нашай эпохі, часу.

    • Новая гісторыя.
  6. Не той, што раней; іншы.

    • Н. сэнс.
  7. Гэтага года, апошняга ўраджаю.

    • Н. хлеб.
  8. новае, -ага, н. Навіна.

    • Што ў вас новага?

ногаць, ✂, м.

Плоскае рагавое покрыва на канцы пальцаў.

  • К ногцю, да ногця каго-н. (перан. знішчыць, падпарадкаваць).

|| памянш. ногцік, ✂.

|| прым. ногцевы, ✂.

нож, ✂, ж.

Прылада для рэзання, якая складаецца з ляза і тронак, а таксама рэжучая частка розных машын, інструментаў.

  • Без нажа зарэзаць (дапячы каму-н. прыдзіркамі, папрокамі).
  • Памерці пад нажом (у час аперацыі).
  • На нажах з кім-н. (перан. у варожых адносінах).
  • Нож у спіну каму-н. (перан. аб подлым, здрадніцкім учынку).
  • (Як) нож у сэрца (перан. наносіць крыўду, боль, пакуты).

|| прым. нажавы, ✂.

  • Нажавая рана.

ножка, ✂, ж.

  1. гл. нага.

  2. Апора, стойка (стала, крэсла і пад.).

    • Н. крэсла.
  3. Ніжняя частка грыба або сцябло расліны.

  4. Рассоўная частка некаторых інструментаў (спец.).

    • Н. цыркуля.

◊

  • Казіная ножка — самаробная папяроса ў выглядзе люлькі.

ножны​1, ✂

Футарал для шаблі, кінжала і пад.

ножны​2, ✂

  1. Вялікія нажніцы.

    • Садовыя н.
  2. Машына для рэзання чаго-н. з дапамогай пары вялікіх нажоў.

    • Дыскавыя н.