прыметнік
Упершыню створаны або зроблены; які ўзнік, з’явіўся нядаўна.
- Новыя самалёты.
- Н. горад.
Адкрыты, вынайдзены нядаўна.
- Новая планета.
Незнаёмы, малавядомы.
- Новыя мясціны.
- Н. чалавек.
Які прыйшоў на змену ранейшаму, замяніў сабой тое, што было; чарговы, наступны.
- Пасадзіць новыя дрэўцы.
- Радавацца новаму дню.
Які мае адносіны да нашай эпохі, часу.
- Новая гісторыя.
Не той, што раней; іншы.
- Н. сэнс.
Гэтага года, апошняга ўраджаю.
- Н. хлеб.
новае, -ага, н. Навіна.
- Што ў вас новага?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)