Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раз2, прысл. (разм.).

Аднойчы.

  • Р. уночы пачуўся гул машын.

раз3, злуч. уступальны. (разм.).

Калі.

  • Р. не ўмееш, не бярыся.

раз4 у знач. вык. (разм.).

Абазначае хуткае і рэзкае дзеянне (стукнуў, схапіў і пад.).

  • Р. яго па спіне!

раз...1 (раза..., рас...) дзеяслоўная прыстаўка.

Абазначае:

  • 1) дзяленне на часткі, размеркаванне па частках, па месцах, па паверхнасці паверхні і пад., напр. разрэзаць, разарваць, раскідаць, размазаць;
  • 2) узмацненне, напружанне ў праяўленні дзеяння, напр. раскарміць, расхваліць;
  • 3) у спалучэнні з -цца: пачатак працяглага, інтэнсіўнага дзеяння, напр. разбурчацца, растанцавацца, разбалецца;
  • 4) у спалучэнні з -цца: кірунак руху многіх у розныя бакі, напр. раз’ехацца, разляцецца, рассыпацца;
  • 5) спыненне дзеяння, стану, напр. размарозіцца, разлюбіць;
  • 6) адваротнае дзеянне, напр. размініраваць, раскруціць.

разабрацца, ; зак.

  1. Прывесці ў парадак свае рэчы, уладкавацца (разм.).

    • Р. з дарогі.
  2. у кім-чым і (разм.) з кім-чым. Вывучыўшы, унікнуўшы ў падрабязнасці, добра зразумець каго-, што-н.

    • Р. ў чарцяжах.
    • Р. ў абставінах.

|| незак. разбірацца, .

разабраць, ; зак.

  1. Раз’ядноўваючы, разнімаючы па частках, раскласці.

    • Р. гадзіннік.
    • Р. старую хату.
  2. Узяць усё, раскупіць.

    • Р. бычкоў для гадоўлі.
    • Р. падручнікі.
    • Разабралі тавар.
  3. Прывесці ў парадак, размясціць у пэўным парадку.

    • Р. лісты.
    • Р. дакументы.
  4. Спарадкаваць, раздзяліўшы мяса і сала і інш. часткі.

    • Р. кабана.
  5. перан. Даследуючы, высветліць, даць ацэнку чаму-н.

    • Р. паперы.
    • Р. сказ па часцінах мовы.
  6. перан. Распазнаць, адрозніць.

    • Р. почырк.
    • Р. гатунак груш па смаку.
    • Не р., што ён гаворыць.
  7. перан. Ахапіць, апанаваць (пра пачуццё, жаданне і пад.) (разм.).

    • Яе разабрала злосць.
    • Дзяцей разабрала цікавасць.
  8. безас., каго (што). Пра стан моцнага ап’янення (разм.).

    • Яго разабрала пасля шклянкі гарэлкі.

  • Не разбяры-бяры (разм.) — пра што-н. вельмі заблытанае, незразумелае.

  • Разабраць па костачках (разм.) — дэталёва абмеркаваць, абгаварыць каго-што-н.

  • (Усю) ноч разбяруць (разм.) — не будзе калі спаць.

|| незак. разбіраць, .

|| наз. разбор, і разборка, .

|| прым. разборны, .

разавы, .

Прыгодны на адзін раз, які робіцца толькі раз або за адзін прыём.

  • Р. білет.
  • Разавая дапамога.

разагнацца, ; зак.

Давесці рух да вялікай скорасці.

  • Р. на машыне.

|| незак. разганяцца, .

|| наз. разгон, .

  • Узяць р.
  • З разгону (разагнаўшыся).

разагнаць, ; зак.

  1. Гонячы, прымусіць разысціся, разляцецца, разбегчыся (пра многіх); выгнаць, звольніць.

    • Р. дзяцей.
    • Р. гультаёў на рабоце.
    • Вецер разагнаў хмары (перан.).
  2. Паскорыць ход, рух.

    • Р. каня.
    • Р. лодку.
  3. Разараць плугам.

    • Р. некалькі баразён бульбы.
  4. Размясціць на якой-н. паверхні, займаючы як можна больш месца (разм.).

    • Р. тэкст на цэлы аркуш.

  • Разагнаць тугу (разм.) — перастаць сумаваць.

|| незак. разганяць, .

|| наз. разгон, .

|| прым. разгонны, .

разагнуцца, ; зак.

Выпрастацца (пра каго-што-н. сагнутае і пад.).

|| незак. разгінацца, і разгібацца, .