Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

малакавоз, , м.

  1. Аўтамашына з цыстэрнай для перавозкі малака.

  2. Той, хто займаецца перавозкай малака.

|| прым. малакавозны, і малакавозніцкі, .

малакагонны, , (спец.).

Які садзейнічае багатаму выдзяленню малака.

  • Бручка — м. корм.

малакаліберны, .

Тое, што і дробнакаліберны.

малакамер, , м.

Прыбор для вымярэння аб’ёму малака.

|| прым. малакамерны, .

малакасос, , м. (разм. пагард.).

Пра маладога чалавека, які не ведае жыцця, не можа яшчэ стала разважаць.

малако, , н.

  1. Белая вадкасць, якая выдзяляецца груднымі залозамі жанчын і самак млекакормячых пасля родаў для выкормлівання дзяцей.

    • Мацярынскае малако.
    • Казінае м.
    • Малако на губах не абсохла ў каго-н. (перан. пра маладога нявопытнага чалавека).
  2. Такая ж вадкасць, якую атрымліваюць ад кароў, коз і інш. жывёл і якая з’яўляецца прадуктам харчавання.

    • Каша з малаком.
    • Кіслае м.
  3. Белаваты сок некаторых раслін.

    • Міндальнае м.

|| памянш. малачко, .

|| прым. малочны, .

  • Малочныя залозы.
  • Малочная прамысловасць.
  • М. статак (удойны).
  • М. суп (прыгатаваны на малацэ).
  • Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі (пра забяспечанае жыццё).

малакроўе, , н.

Хваравіты стан, які характарызуецца памяншэннем колькасці крыві і чырвоных крывяных цельцаў, гемаглабіну ў крыві.

  • Хварэць на м.

малакроўны, .

  1. Які хварэе на малакроўе.

    • Малакроўнае дзіця.
  2. Бледны ад малакроўя.

    • М. твар.

малакультурны, .

З нізкім узроўнем культуры, адсталы ў культурных адносінах.

  • М. чалавек.

малалетак, , м. і малалетка, , ж. (разм.).

Дзіця, маленькі хлопчык або дзяўчынка.