Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жоўты, .

  1. Які мае колер аднаго з сямі асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж аранжавым і зялёным; колеру яечнага жаўтка.

    • Жоўтая фарба.
    • Жоўтая ліхаманка (вострая заразная хвароба, якая распаўсюджана ў трапічных краінах).
  2. перан. Згодніцкі, прадажны.

    • Жоўтая прэса.
  3. Як састаўная частка некаторых батанічных, медыцынскіх, мінералагічных назваў.

    • Жоўтая лілія.

жоўць1, , ж. (спец.).

Жоўтая фарба.

  • Цынкавая ж.

жоўць2, , ж.

  1. Жоўта-зялёная горкая вадкасць, якую выдзяляе печань у кішэчнік.

  2. перан. Злосць, раздражненне.

    • У яе словах многа жоўці.

|| прым. жоўцевы, .

жраць, ; незак.

Прагна есці (пра жывёл; пра чалавека — груб., разм.).

|| зак. сажраць, .

жрэц, , м.

  1. У старажытных рэлігіях: свяшчэннаслужыцель, які вёў богаслужэнне і выконваў абрад ахвярапрынашэння.

  2. перан., чаго. Той, хто прысвяціў сябе служэнню чаму-н. (навуцы, мастацтву і пад.).

    • Жрацы мастацтва.

|| ж. жрыца, .

|| прым. жрэцкі, .

жрэцтва, , н.

  1. Заняткі, абавязкі жраца.

  2. зб. Саслоўе жрацоў.

жуда, , ж.

Тое, што і жудасць.

жудасны, .

  1. Поўны пачуцця страху, чаго-н. непрыемнага, жахлівага.

    • Ж. сон.
    • Жудасныя думкі.
  2. перан. Надзвычай вялікі, вельмі моцны.

    • Жудасная эксплуатацыя.

|| наз. жудаснасць, .

жудасць, , ж.

Трывожнае пачуццё страху, адчуванне бяды.

  • Ж. напала на чалавека.

жужаль, , м. (абл.).

  1. Шлак.

  2. Гразевая або гнаявая жыжка.