Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

баль, ✂, м.

  1. Вечар з танцамі і забавамі.

    • Выпускны б.
  2. Вялікі званы абед.

  3. перан. Нястомны разгул чаго-н. (рэакцыі, ваеншчыны; пагард.).

◊

  • Баль-маскарад — касцюміраваны вечар з танцамі.

|| прым. бальны, ✂.

  • Бальныя танцы.

бальза́каўскі:

  • бальзакаўскі ўзрост — узрост жанчыны ад 30 да 40 год [ад імя французскага пісьменніка Бальзака, які ў сваіх раманах апісваў гераінь пераважна ва ўзросце 30—40 год].

бальза́м, ✂, м.

  1. Густое духмянае рэчыва, у саставе якога раствораны ў эфірным масле смолы і іншыя кампаненты, а таксама пахучая настойка на лекавых травах.

    • Піхтавы б.
    • Б. здабываюць з кедравай жывіцы.
  2. перан. Тое, што прыносіць суцяшэнне, заспакаенне.

    • Б. гаючы.

|| прым. бальзамічны, ✂ і бальзамны, ✂.

Бальзамныя кедры.

бальзамава́ць, ✂; незак.

Тое, што і бальзаміраваць.

|| зак. забальзамаваць, ✂ і набальзамаваць, ✂.

|| наз. бальзамаванне, ✂.

бальзамі́на, ✂, ж. і бальзамі́н, ✂, м.

Садовая і пакаёвая расліна з яркімі ружовымі кветкамі.

  • Радуе вока б.

|| прым. бальзамінавы, ✂.

бальзамі́раваць, ✂; незак.

Насычаць труп спецыяльнымі рэчывамі, каб прадухіліць ад гніення і захаваць на доўгі час.

|| зак. забальзаміраваць, ✂ і набальзаміраваць, ✂.

|| наз. бальзаміраванне, ✂.

бальнеало́гія, ✂, ж.

Галіна медыцыны, якая вывучае лячэбнае скарыстанне і ўздзеянне мінеральных вод і гразей.

|| прым. бальнеалагічны, ✂.

бальні́ца, ✂, ж.

Медыцынская ўстанова для стацыянарнага лячэння хворых.

|| прым. бальнічны, ✂.

  • Бальнічнае адзенне.
  • Б. ліст (дакумент аб часовай непрацаздольнасці).

бальшаві́зм, ✂, м.

Плынь у рабочым руху, якая ўзнікла ў Расіі ў пачатку 20 ст. і заснавана на марксісцкай тэорыі, развітай затым партыяй бальшавікоў.

|| прым. бальшавіцкі, ✂.

бальшаві́к, ✂, м.

Член бальшавіцкай партыі.

|| ж. бальшавічка, ✂.

|| прым. бальшавіцкі, ✂.