Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лапта, , ж.

  1. Народная гульня ў мяч.

  2. Драўляная лапатка, якой б’юць па мячу ў гэтай гульні.

|| прым. лаптовы, .

лапушнік, , м., зб.

Зараснік лопуху.

лапушны, .

Шыракалісты, падобны на лісце лопуху.

  • Лапушныя кусцікі лотаці.

лапушысты, .

Тое, што і лапушны.

лапушыцца, ; незак. (разм.).

Пышна разрастацца.

  • Лапушыцца бульба.

лапцюжнік, , м. (разм.).

Тое, што і лапатнік (у 2 і 3 знач.).

|| прым. лапцюжны, .

лапцяваты, (разм.).

Нязграбны, нехлямяжы, пазбаўлены прывабнасці.

лапчасты, .

Падобны па форме на лапы.

  • Лапчастае лісце.

лапчаты, .

  1. Які мае лапы з перапонкамі.

    • Лапчатыя птушкі.
  2. Тэхнічныя інструменты, у якіх часткі маюць выгляд лапы (спец.).

    • Л. культыватар.

ларнет, , м.

Складныя акуляры ў аправе з ручкай.

|| прым. ларнетны, .

  • Л. шнурок.