Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маладзіковы, ✂.

  1. гл. маладзік.

  2. маладзіковая квадра — першая фаза месяца.

маладзіком, прысл. (разм.).

Калі настане маладзік, у перыяд маладзіка.

маладзіца, ✂, ж.

Маладая замужняя жанчына.

  • Спявалі маладзіцы і дзяўчаты.

маладзіцца, ✂; незак.

Прымаць захады, каб выглядаць больш маладым.

  • Жанчына ўсё яшчэ маладзілася.

маладзіць, ✂; незак.

Надаваць больш малады выгляд.

  • Прычоска маладзіла жанчыну.

маладняк, ✂, м.

  1. Маладыя жывёлы, птушкі.

    • Калгасны м.
  2. Малады лес.

    • Грыбы ў маладняку яшчэ не раслі.
  3. Маладыя людзі, моладзь (разм.).

    • Дарослыя глядзелі, як весяліўся м.

маладосць, ✂, ж.

  1. Юнацкі ўзрост, маладыя гады жыцця.

    • Другая м. (прыліў новых сіл у пажылыя гады).
    • Не першай маладосці (немалады, пажылы).
  2. Нядаўняе, непрацяглае існаванне чаго-н.

    • М. краіны.
  3. перан., зб. Пра маладое пакаленне, пра моладзь (высок.).

маладуха, ✂, ж. (разм.).

  1. Тое, што і маладзіца.

  2. Маладая, нявеста, а таксама дзяўчына, якая дасягнула шлюбнага ўзросту.

маладушнасць, ✂, ж.

Адсутнасць цвёрдага духу, мужнасці.

маладушнічаць, ✂; незак.

Праяўляць маладушнасць, нерашучасць.

|| зак. змаладушнічаць, ✂.