Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вязанне, , н.

  1. гл. вязаць.

  2. Тое, што звязана або вяжацца (пруткамі, кручком і пад.).

    • Адкласці ўбок в.

вязаны, .

Зроблены вязаннем.

  • Вязаныя рукавіцы.

вязацца, ; незак.

  1. (1 і 2 ас. не ўжыв), з чым. Знаходзіцца ў адпаведнасці з чым-н., узгадняцца.

    • Версія не вяжацца з фактамі.
  2. да каго. Прыставаць, чапляцца.

    • Не вяжыся да чалавека.

  • Не вяжацца гаворка (разм.) — не атрымліваецца.

вязаць, ; незак.

  1. Закручваючы жгутом, вяроўкай, сцягваць.

    • В. снапы.
  2. Сцягваць каму-н. вяроўкай, рэменем рукі, ногі, пазбаўляючы магчымасці рухацца.

    • В. разбойніка.
  3. Плесці кручком, пруткамі або на машыне з якога-н. матэрыялу.

    • В. карункі.
    • В. панчохі.
  4. Змацоўваць чым-н. (спец.).

    • В. цагліны цэментам.
    • В. бярвенне.
  5. звычайна безас. Выклікаць вяжучае адчуванне.

    • Вяжа ў роце ад кіслага.
    • Танін вяжа.

|| зак. звязаць, .

|| наз. вязка, і вязанне, .

вязень, , м.

Той, хто знаходзіцца пад стражай, зняволены.

  • Вязні фашысцкіх засценкаў.

вязка, , ж.

  1. гл. вязаць.

  2. Звязак аднародных прадметаў, звязаны ахапак чаго-н.

    • В. абаранкаў.
    • В. дроў.

вязкі, .

  1. Цягучы, клейкі.

    • Вязкае рэчыва.
  2. Ліпкі, які засмоктвае, гразкі.

    • Вязкае балота.

|| наз. вязкасць, .

вязнуць, ; незак.

Засядаць у чым-н. вязкім, грузнуць.

  • Ногі вязнуць у дрыгве.
  • В. у снезе.

|| зак. завязнуць, і увязнуць, .

вязь, , ж.

Старажытнае дэкаратыўнае пісьмо, у якім літары звязаны ў непарыўны арнамент, а таксама злучэнне, спляценне сумежных літар у адзін складаны знак.

  • Напісаць славянскай вяззю.

вякаць, ; незак. (разм.).

  1. Падаваць час ад часу слабы голас.

    • У сенцах вякаў кот.
  2. Гаварыць пустое, не вартае ўвагі.

|| аднакр. вякнуць, .

|| наз. вяканне, .