вязаць, ; незак.

  1. Закручваючы жгутом, вяроўкай, сцягваць.

    • В. снапы.
  2. Сцягваць каму-н. вяроўкай, рэменем рукі, ногі, пазбаўляючы магчымасці рухацца.

    • В. разбойніка.
  3. Плесці кручком, пруткамі або на машыне з якога-н. матэрыялу.

    • В. карункі.
    • В. панчохі.
  4. Змацоўваць чым-н. (спец.).

    • В. цагліны цэментам.
    • В. бярвенне.
  5. звычайна безас. Выклікаць вяжучае адчуванне.

    • Вяжа ў роце ад кіслага.
    • Танін вяжа.

|| зак. звязаць, .

|| наз. вязка, і вязанне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)