Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мятлісты, .

Такі, як мяцёлка, пышны.

  • М. авёс.

мятліца, , ж.

Шматгадовая расліна з суквеццем у выглядзе мяцёлкі.

  • Зарадзіла м. — хлебу палавіца (прыказка).

|| прым. мятлічны, , -ая, -ае.

мятлішча, , н.

Палка, на якую насаджваецца мятла.

мятлюг, , м.

Тое, што і мятліца.

мяўкаць, ; незак.

Пра катоў: крычаць, утвараючы гукі «мяў».

|| аднакр. мяўкнуць, .

|| наз. мяўканне, .

мяцеж, , м.

Стыхійнае ўзброенае паўстанне супраць улады.

  • Падаўленне мяцяжу.

мяцежнік, , м.

Удзельнік мяцяжу.

|| ж. мяцежніца, .

|| прым. мяцежніцкі, .

мяцежны, .

  1. Які мае непасрэдныя адносіны да мяцяжу, заклікае да яго.

    • Мяцежныя войскі.
  2. Трывожны, неспакойны, бурны.

    • М. характар.

|| наз. мяцежнасць, .

мяцеліца, , ж.

  1. Снежная бура, завея.

    • Разгулялася м.
  2. Народны танец, які выконваецца ў хуткім тэмпе з частымі зменамі фігур і паваротамі.

|| прым. мяцелічны, .

мяцёлка, , ж.

  1. гл. мятла.

  2. Суквецце некаторых раслін, якое мае мяцёлчаты выгляд.

|| прым. мяцёлачны, .