адпусці́ць, ✂; зак.
-
Дазволіць каму-н. пайсці, паехаць куды-н.
- А. дзяцей дадому.
- А. машыну.
-
Вызваліць, выпусціць.
- А. затрыманых.
- А. на волю птушку.
-
Аслабіць, зрабіць менш нацягнутым, заціснутым.
-
перан., каго-што, звычайна безас. Пра хваробу, боль і пад., стаць больш слабым,
сціхнуць (разм.).
- Так усё балела, але пад раніцу адпусціла.
-
Прадаць, выдаць пэўную колькасць чаго-н.
-
Назначыць, выдзеліць для якой-н. мэты.
- А. сродкі на будаўніцтва школы.
-
Адгадаваць валасы, пазногці і пад.
-
Сказаць нечакана (разм. жарт.).
- А. вострае слоўца.
- А. трапны жарт.
-
Зрабіць мякчэйшым, зменшыць гарт (металу; спец.).
-
Дараваць (грэх, віну і пад.).
|| незак. адпускаць, ✂.
|| наз. водпуск, ✂ і адпушчэнне, ✂.
адпява́нне, ✂, н.
Хрысціянскі пахавальны абрад, звязаны з чытаннем малітвы і спяваннем над целам нябожчыка.
адпяча́таць, ✂; зак.
Раскрыць, распакаваць.
|| незак. адпячатваць, ✂.
адпячы́ся, ✂; зак.
Перасядзець у печы (пра хлеб і пад.).
|| незак. адпякацца, ✂.
адрабі́ць, ✂; зак.
-
Разлічыцца за даўгі сваёй працай.
-
Скончыць, перастаць рабіць, працаваць.
-
Папрацаваць, парабіць нейкі час.
-
чаго-што. Зрабіць так, каб вярнуць што-н. да ранейшага стану.
- Таго, што зробіш, часам назад не адробіш.
|| незак. адрабляць, ✂ і адробліваць, ✂.
|| прым. адработачны, ✂.
адрабо́ткі, ✂.
Раней: праца селяніна са сваімі прыладамі, канём на багацея за карыстанне зямлёй, за пазыку і пад.
- Уся вёска хадзіла да пана на а.
|| прым. адработачны, ✂.
адраджэ́нне, ✂, н.
Аднаўленне, уздым пасля перыяду заняпаду, разбурэння, з’яўленне зноў.
- А. прамысловасці.
- Эпоха Адраджэння (эпоха росквіту навук і мастацтваў у Еўропе пасля сярэдневякоўя).
адрадзі́цца, ✂; зак.
Аднавіцца, стаць ізноў дзейным, жывым; аджыць.
- Адрадзілася народная гаспадарка.
- А. да жыцця (перан.).
|| незак. адраджацца, ✂.