Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адраса́нт, , м.

Той, хто пасылае паштовае адпраўленне; адпраўнік.

|| ж. адрасантка, .

адраса́т, , м.

Той, каму адрасавана паштовае адпраўленне.

|| ж. адрасатка, .

адрасці́, ; зак.

Дасягнуць ў росце якіх-н. памераў (пра валасы, пазногці, расліны і пад.).

  • Валасы адраслі.

|| незак. адрастаць, .

адрасці́ць, ; зак.

Даць адрасці чаму-н., адгадаваць, адпусціць (пра валасы, пазногці, і пад.).

  • А. бараду.

|| незак. адрошчваць, .

адратава́цца, ; зак.

Выратавацца ад гібелі, знішчэння і пад.

  • А. ад смерці.

|| незак. адратоўвацца, .

адратава́ць, ; зак.

Выратаваць ад гібелі, знішчэння і пад.

  • А. чалавека ад смерці.

|| незак. адратоўваць, .

адрачы́ся, ; зак.

  1. Адмовіцца ад каго-, чаго-н., здрадзіць каму-, чаму-н.

    • А. ад сваіх дзяцей.
    • А. ад сваіх слоў.
  2. Адмовіцца ад сваіх правоў на што-н. (уст.).

    • А. ад спадчыны.

|| незак. адракацца, .

|| наз. адрачэнне, .

адрачэ́нец, , м.

Той, хто адрокся ад ранейшых сваіх поглядаў, перакананняў.

адро́зненне, , н.

  1. Непадобнасць, розніца паміж кім-, чым-н.

    • Істотнае а.
    • Дыялектныя адрозненні.
  2. Ужыв. ў некаторых выразах для абазначэння ўзнагароды, заахвочвання якой-н. дзейнасці.

    • Знакі адрознення (пра ордэны, медалі).

адро́знівацца, ; незак.

Мець асаблівасці, прыкметы, якія адрозніваюць ад іншых асоб, прадметаў і з’яў.

  • Ён адрозніваецца кемлівасцю.