Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адро́зніць, ; зак.

Устанавіць розніцу паміж кім-, чым-н.

  • Часам цяжка адрозніць блізнят.

|| незак. адрозніваць, .

адро́стак, , м.

  1. Малады парастак, пучок расліны, які расце ад сцябла або кораня.

    • Абрэзаць адросткі.
    • Пасадзіць а.
  2. Адгалінаванне якога-н. органа.

    • А. сляпой кішкі.

адру́злы, (разм.).

Які страціў пругкасць; вялы, зморшчаны, друзлы.

  • А. твар.

|| наз. адрузласць, .

адрулі́ць, ; зак. (спец.).

  1. Пра лётчыка: адвесці куды-н. самалёт па зямлі.

  2. Пра самалёт: рухаючыся па зямлі, павярнуць.

  • А. убок.

|| незак. адрульваць, .

адры́вачны, .

Які не з’яўляецца цэлым, нязвязны.

  • Адрывачныя звесткі.

|| наз. адрывачнасць, .

адры́вісты, .

Які гучыць без плаўных пераходаў, рэзкі, з кароткімі паўзамі.

  • Адрывістыя гукі.
  • Гаварыць адрывіста (прысл.).

|| наз. адрывістасць, .

адрыгну́цца, ; зак.

  1. Выдаліцца са страўніка пры адрыжцы.

    • Адрыгнулася цыбуляй (безас.).
  2. перан. Адбіцца пэўным чынам за якое-н. зло (разм.).

    • Прыйдзе час — адрыгнецца яму гэта.

|| незак. адрыгацца, і адрыгвацца, .

адрыгну́ць, ; зак.

Вывергнуць, выдаліць часцінкі ежы пры адрыжцы.

|| незак. адрыгаць, і адрыгваць, .

адры́жка, , ж.

  1. Выхад газаў са страўніка праз рот.

    • А. ад рэдзькі.
  2. перан., чаго. Праяўленне чаго-н. аджылага.

    • А. старога свету.

адры́на, , ж.

Халодная будыніна для захоўвання кармоў, інвентару і пад. і пуня.