Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

высіцца, ✂; незак.

Узвышацца, стаяць высока.

  • Удалечыні высіцца вежа.

выскал, ✂, м.

Сціснутыя зубы, якія відаць з-за расцягнутых губ.

  • Драпежны в.

выскаляка, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Той, хто любіць скаліць зубы, жартаваць.

  • Выскалякі не давалі праходу.

выскачка, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Чалавек, які, жадаючы выслужыцца, паказаць сябе, ва ўсё ўмешваецца, які заняў прыметнае грамадскае становішча не па заслугах.

выскачыць, ✂; зак.

  1. Скочыўшы, пакінуць якое-н. месца.

    • В. з лодкі.
    • Выскачыла з галавы (перан. забылася; разм.).
    • В. замуж (перан. паспешна або нечакана выйсці замуж; разм.).
  2. Скачучы або таропка выбеганы, выехаўшы, з’явіцца адкуль-н.

    • Заяц выскачыў з кустоў.
    • В. насустрач.
  3. Нечакана выпасці, выскачыць.

    • Нітка выскачыла з іголкі.
  4. Недарэчна, не да месца сказаць, зрабіць што-н. (разм.).

    • В. са сваёй прапановай.
    • Выскачыў як Піліп з канапель (прымаўка).

|| незак. выскакваць, ✂.

выскварыць, ✂; зак.

Сквараннем вылучыць, здабыць.

  • В. тлушч з сала.

|| незак. выскварваць, ✂.

выскрабці, ✂; зак.

Скрабучы, ачысціць або выдаліць.

  • В. патэльню.
  • В. рэшткі кашы з каструлі.

|| незак. выскрабаць, ✂ і выскрэбваць, ✂.

выскубці, ✂; зак.

Скубучы, выцягнуць адкуль-н. або зрабіць паглыбленне, выемку ў чым-н.

  • В. жменю воўны.
  • В. ў стозе нару.

|| незак. выскубаць, ✂ і выскубваць, ✂.

|| аднакр. выскубнуць, ✂.

выслабаніць, ✂; зак. (разм.).

Выняць, вызваліць з чаго-н. цеснага.

  • В. нагу са стрэмені.

|| незак. выслабаняць, ✂.

выслаць​1, ✂; зак.

  1. Паслаць адкуль-н.

    • В. ліст. В. каго-н. насустрач госцю.
  2. У пакаранне выдаліць за межы чаго-н.

    • В. са сталіцы.

|| незак. высылаць, ✂.

|| наз. высыланне, ✂ і высылка, ✂.

|| прым. высылачны, ✂ і высыльны, ✂.