Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

неаглабалізм, , м.

Імкненне вялікай дзяржавы да сусветнага панавання.

|| прым. неаглабалісцкі, .

  • Неаглабалісцкія імкненні.

неаглядны, .

Тое, што і неабсяжны.

  • Неаглядныя прасторы.

|| наз. неагляднасць, .

неадабральны, .

Які выражае неадабрэнне.

  • Н. погляд.

|| наз. неадабральнасць, .

неадабрэнне, , н.

Адмоўная ацэнка каго-, чаго-н.

  • Выказаць сваё н.

неаддзельны, .

Такі, якога нельга аддзяліць ад другога.

  • Неаддзельныя паняцці.

|| наз. неаддзельнасць, .

неад’емны, (кніжн.).

Які з’яўляецца састаўной, арганічнай часткай каго-, чаго-н.; неадрыўны.

  • Народнасць — неад’емная рыса творчасці Якуба Коласа.

|| наз. неад’емнасць, .

неадкладны, .

Які нельга адкласці; тэрміновы.

  • Н. рамонт.
  • Неадкладная дапамога.

|| наз. неадкладнасць, .

неадкуль, прысл.

Няма такога месца (адкуль можна было б атрымаць, чакаць каго-, чаго-н.).

  • Гасцей чакаць н.

неадлучны, .

  1. Які пастаянна знаходзіцца пры кім-, чым-н.

    • Н. спадарожнік.
  2. Такі, у час якога нікуды не адлучаюцца.

    • Неадлучнае дзяжурства.

|| наз. неадлучнасць, .

неаднаразовы, .

Які робіцца або адбываецца не адзін раз.

  • Неаднаразовае запрашэнне.
  • Н. чэмпіён.

|| наз. неаднаразовасць, .