Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бяссле́дны, ✂.

Які не пакінуў пасля сябе ніякіх слядоў.

  • Бясследнае знікненне.
  • Прапасці бясследна (прысл.).

|| наз. бясследнасць, ✂.

бяссло́ўны, ✂.

  1. Які пазбаўлены здольнасці гаварыць; выказаны без слоў.

    • Бясслоўная істота.
    • Б. дакор.
  2. Маўклівы, які лічыць за лепшае не выказваць сваіх думак.

    • Б. выканаўца.

○

  • Бясслоўная роля — тэатральная роля без слоў.

|| наз. бясслоўнасць, ✂.

бяссме́ртнік, ✂, м.

Травяністая расліна з сухімі кветкамі, якія не вянуць, і з ярка афарбаваным лісцем.

бяссне́жны, ✂.

Скупы на снег.

  • Бясснежная зіма.

|| наз. бясснежнасць, ✂.

бяссо́нніца, ✂, ж.

Нездаровая адсутнасць сну або парушэнне сну.

  • Мучыцца бяссонніцай.

бяссо́нны, ✂.

Праведзены без сну.

  • Бяссонная ноч.

бясспрэ́чны, ✂.

Які не выклікае пярэчанняў.

  • Бясспрэчныя довады.

|| наз. бясспрэчнасць, ✂.

бясстра́сны, ✂.

Пазбаўлены страсці, халодны і спакойны.

  • Б. характар.

|| наз. бясстраснасць, ✂.

бясстра́тны, ✂.

Які не прыносіць страты.

  • Бясстратнае прадпрыемства.

|| наз. бясстратнасць, ✂.

бясстра́шны, ✂.

Які не ведае страху; адважны.

  • Б. партызан.

|| наз. бясстрашнасць, ✂.