Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каштарыс, , м.

Фінансавы дакумент для вызначэння і планавання выдаткаў і прыбыткаў.

  • Скласці к.

|| прым. каштарысны, .

каштоўнасць, , ж.

  1. Важнасць, значнасць чаго-н.

    • К. навуковай працы.
  2. Каштоўная рэч, з’ява.

    • Захаванне каштоўнасцей.
    • Духоўныя каштоўнасці.

каштоўны, .

  1. Які дорага каштуе, мае вялікую цану.

    • К. камень.
    • К. сервіз.
  2. Які мае важнае, істотнае значэнне.

    • Каштоўныя парады.
    • К. дакумент.

кашуля, , ж.

Адзенне з лёгкай тканіны на верхнюю частку цела (мужчынскае) або як ніжняя бялізна (жаночае).

|| прым. кашульны, .

кашчавы, .

Такі схуднелы, што выступаюць косці.

  • Кашчавыя рукі.

|| наз. кашчавасць, .

кашчунства, , н.

Блюзнерства, зневажальныя адносіны да таго, чым даражаць, што паважаюць як святыню (першапачаткова рэлігійную).

|| прым. кашчунскі, .

кашчунстваваць, ; незак.

Блюзнерыць, праяўляць кашчунства да каго-, чаго-н.

кашчэй, , м.

  1. У рускіх народных казках: злы і худы стары, уладальнік багацця.

    • К. бессмяротны.
  2. перан. Пра вельмі худога і скупога чалавека (разм.).

кашэль, , м.

  1. Вялікая кашолка, звычайна з лучыны.

    • Злажыць сухія грыбы ў к.
  2. Тое, што і кашалёк (абл.).

  • Плесці кашалі з лапцямі (разм. неадабр.) — гаварыць без толку, малоць бязглуздзіцу.

каэфіцыент, , м.

  1. Лікавы (або літарны) множнік у алгебраічным выразе.

  2. Адносная велічыня, якая вызначае ўласцівасць якога-н. працэсу або ўстройства.

    • К. цеплаправоднасці.
    • К. карыснага дзеяння (адносіны колькасці карыснай работы, выкананай якім-н. механізмам, да колькасці скарыстанай ім энергіі; спец.).

|| прым. каэфіцыентны, .