Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

квантытатыўны, , (спец.).

Тое, што і колькасны.

|| наз. квантытатыўнасць, .

квапіцца, ; незак.

Пасягаць на што-н., мець жаданне завалодаць чым-н.

  • К. на чужое дабро.

|| зак. паквапіцца, .

кварта, , ж.

  1. Даўнейшая мера аб’ёму вадкіх і сыпучых рэчываў (розная ў розных краінах).

  2. Металічная пасудзіна з ручкай, з якой п’юць ваду, квас.

|| памянш. квартачка, .

|| прым. квартачны, і квартавы, .

квартал, , м.

  1. Частка горада, абмежаваная некалькімі перакрыжаванымі вуліцамі.

    • Завадскі к.
  2. Чацвёртая частка справаздачнага года.

|| прым. квартальны, .

квартэт, , м.

  1. Музычны твор для чатырох выканаўцаў з партыямі для кожнага.

  2. Ансамбль з чатырох выканаўцаў.

    • Вакальны к.
    • Струнны к.

|| прым. квартэтны, .

кварц, , м.

  1. Мінерал, адна з крышталічных разнавіднасцей крэменязёму.

  2. Апраменьванне кварцавай лямпай з лячэбнымі мэтамі (разм.).

    • Прызначаць хвораму к.

|| прым. кварцавы, .

  • Кварцавая лямпа (электрычная лямпа ў выглядзе невялікага балона з кварцавага шкла, якая дае ультрафіялетавыя прамяні).

кварцаваць, ; незак.

Апрамяняць кварцавай лямпай.

  • К. медыцынскія інструменты (з мэтай стэрылізацыі).

|| наз. кварцаванне, .

квас, , м.

Кіславаты напітак, прыгатаваны на вадзе з хлеба з соладам, а таксама з фруктаў, ягад.

  • К. з каліны.
  • Перабівацца з хлеба на к. (жыць бедна).

|| памянш. квасок, .

|| прым. квасны, .

  • Квасны патрыятызм (уст. неадабр.) — няправільнае, агульнае ўсхваленне ўсяго свайго, нават адсталых форм жыцця і побыту і ганьбаванне ўсяго чужога.

квасаварня, , ж.

Прадпрыемства, дзе вараць і рыхтуюць квас.

квасіць, ; незак.

Даводзіць да стану браджэння,; акісляць.

  • К. капусту.

|| зак. заквасіць, .

|| наз. квашанне, .