Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каюк, нескл., м. (разм.).

Канец, смерць.

  • Думала, ужо к. будзе.

каюр, ✂, м.

Паганяты сабак або аленяў, запрэжаных у нарты.

|| прым. каюрскі, ✂.

каюта, ✂, ж.

Асобнае жылое памяшканне на судне.

  • Капітанская к.

|| прым. каютны, ✂.

кают-кампанія, ✂, ж.

Агульнае памяшканне на судне для сталавання, адпачынку і пад.

каяцца, ✂; незак.

  1. Прызнавацца ў грахах, спавядацца ў царкве (уст.).

  2. Прызнаваць сваю віну, памылку перад кім-н.

    • К. ў сваіх учынках.
    • Сын каяўся, што не так зрабіў.

|| зак. пакаяцца, ✂.

квадра, ✂, ж.

Кожная з чатырох фаз Месяца.

|| прым. квадравы, ✂.

квадрат, ✂, м.

  1. Роўнастаронні прамавугольнік, а таксама прадмет або ўчастак такой формы.

    • К. стала.
  2. У матэматыцы: здабытак ад памнажэння якога-н. ліку на самога сябе.

    • Дзевяць — гэта к. трох.
  3. У матэматыцы: паказальнік ступені, роўны двум.

    • Узвесці шэсць у к.

|| прым. квадратны, ✂.

  • К. корань.

квадратны, ✂.

  1. гл. квадрат.

  2. Які мае форму квадрата або падобны на квадрат.

    • Квадратная табурэтка.
    • К. двор.

квадратура, ✂, ж.

У матэматыцы: вылічэнне плошчы або паверхні фігуры.

Квадратура круга —

  1. невырашальная задача ператварэння круга ў роўнавялікі квадрат;
  2. наогул невырашальная задача.

квадрыга, ✂, ж.

Двухколавая антычная калясніца, запрэжаная чацвёркай у адзін рад.