Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кашаварыць, ✂; незак. (разм.).

Быць кашаварам.

кашалёк, ✂, м.

Невялікая, звычайна скураная сумачка для грошай.

  • Пусты к. у каго-н. (няма грошай).

|| прым. кашальковы, ✂.

кашалот, ✂, м.

Род зубатых кітоў з вялікай галавой.

|| прым. кашалотавы, ✂.

кашаль, ✂, м.

Сутаргавы выдых з хрыпам і шумам (пры захворванні дыхальных шляхоў).

  • Сухі к. (без макроты).

кашаніль, ✂, ж.

Агульная назва некаторых відаў насякомых, з цела самак якіх здабываюць чырвоную фарбу, а таксама сама гэта фарба.

|| прым. кашанілевы, ✂ і кашанільны, ✂.

кашара, ✂, ж.

Вялікі загон, агароджанае месца на полі, дзе трымаюць авечак летам.

кашлаты, ✂.

  1. Пакрыты густой доўгай поўсцю ці валасамі; калматы.

    • К. сабака.
    • Кашлатыя валасы.
  2. З густым веццем, шырокімі лапкамі; разгалісты.

    • Кашлатая елка.

|| наз. кашлатасць, ✂.

кашлаціць, ✂; незак. (разм.).

Касмаціць, кудлаціць.

кашляць, ✂; незак.

Пераносіць прыступ кашлю; хварэць на кашаль.

|| аднакр. кашлянуць, ✂.

кашма, ✂, ж.

Вялікі кусок лямцу, а таксама посцілка з такога лямцу.

|| прым. кашмовы, ✂.