Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

качаць, ; незак.

  1. Тое, што і каціць (у 1 знач.), але абазначае рух, які адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.

    • К. бочкі.
    • К. бярвенне.
  2. Размякчаючы ў руках і рухаючы па якой-н. паверхні, надаваць чаму-н. акруглую форму.

    • К. клёцкі.
    • К. шарыкі з пластыліну.
  3. Паварочваць з боку на бок у чым-н. сыпкім, вязкім.

    • К. рыбу ў муцэ.
  4. Разгладжваць пры дапамозе качалкі, качалак.

    • К. абрусы.
  5. Рабіць пракатку (спец.).

    • К. ліставое жалеза.
  6. Падкідваць на руках, выражаючы радасць, захапленне і пад. (разм.).

|| зак. пакачаць, , выкачаць, і скачаць, .

|| наз. качанне, .

качачніца, , ж.

  1. Работніца, якая даглядае качак на птушкаферме.

  2. Прадаўгаватая пасудзіна з тоўстымі сценкамі для прыгатавання мяса качкі.

качка, , ж.

Вадаплаўная птушка сямейства качыных з шырокай пляскатай дзюбай і кароткімі шырока расстаўленымі лапкамі.

  • Прыляцелі дзікія качкі.

|| памянш. качачка, .

|| прым. качыны, .

качканос, , м.

Яйцаносная млекакормячая жывёліна з мордай, якая заканчваецца шырокай дзюбай, падобнай на качыную (водзіцца ў Аўстраліі і Тасманіі).

качулка, , ж.

  1. Драўлянае кола, якое качаюць дзеля забавы.

  2. Драўляны прадмет цыліндрычнай формы, з дапамогай якога ставяць у печ і вымаюць з печы вялікія чыгуны.

|| прым. качулачны, .

качэлі, .

Тое, што і арэлі.

|| прым. качэльны, .

качэўе, , н.

  1. Стаянка качэўнікаў.

  2. Мясцовасць, па якой качуюць.

    • К. аленяводаў.

качэўнік, , м.

Чалавек, які вядзе качавы спосаб жыцця; вандроўнік.

|| ж. качэўніца, .

|| прым. качэўніцкі, .

каша, , ж.

  1. Густая страва са звараных круп.

    • Манная к.
    • Аўсяная к.
    • Бярозавая к. (перан. розгі).
    • Заварыць кашу (перан. распачаць якую-н. непрыемную, клапатлівую справу).
    • Кашы не зварыш з кім-н. (перан. не дагаворышся з кім-н., не зробіш справу).
    • Мала кашы еў (перан. малады, нявопытны, недастаткова дужы).
  2. перан. Разрэджаная маса чаго-н., падобная з выгляду на гэту страву.

    • Снег ператварыўся ў кашу.
  3. перан. Беспарадак, неразбярыха.

    • У яго ў галаве к.

|| памянш. кашка, .

кашавар, , м.

Повар у воінскай часці або (уст.) у рабочай арцелі.

|| ж. кашаварка, .