Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

качавы, ✂.

Які не мае аселасці, пераходзіць з месца на месца са сваёй маёмасцю; вандроўны; проціл. аселы.

  • Качавыя плямёны.

качагар, ✂, м.

Рабочы, які абслугоўвае топкі паравых катлоў.

|| прым. качагарскі, ✂.

качагарка, ✂, ж.

Памяшканне, дзе знаходзяцца топкі паравых катлоў.

|| прым. качагарны, ✂.

качалка​1, ✂, ж.

Крэсла на падстаўках, на якіх яно качаецца.

качалка​2, ✂, ж.

  1. Драўляны валік для раскачвання цеста або разгладжвання бялізны качаннем.

  2. мн. Станок для разгладжвання, качання бялізны.

качан, ✂, м.

Плод капусты: шчыльна звітыя ў галоўку капусныя лісты.

|| прым. качанны, ✂ і качановы, ✂.

качаня, ✂ і качанё, ✂, н.

Птушаня качкі.

качар, ✂, м.

Самец качкі.

|| прым. качаравы, ✂.

качарга, ✂, ж.

Тоўсты жалезны прут, сагнуты на канцы, для перамешвання паліва ў печы, выграбання попелу.

|| памянш. качарэжка, ✂.

|| прым. качарговы, ✂.

качацца, ✂; незак.

  1. Тое, што і каціцца​1 (у 1 знач.), але абазначае рух, які адбываецца ў кожны час і ў розных напрамках.

    • Мячык качаецца па падлозе.
  2. Пераварочвацца, перакульвацца з боку на бок (пра чалавека, жывёлу).

    • К. ў траве.
    • Конь качаецца па зямлі.
    • Дзеці качаюцца ў снезе.
  3. Ляжаць без справы, без сну.

    • К. да раніцы ў ложку (разм.).
  4. Быць хворым.

    • Цэлы месяц качалася з пабітай нагой (разм.).

|| наз. качанне, ✂.