качацца, ; незак.

  1. Тое, што і каціцца​1 (у 1 знач.), але абазначае рух, які адбываецца ў кожны час і ў розных напрамках.

    • Мячык качаецца па падлозе.
  2. Пераварочвацца, перакульвацца з боку на бок (пра чалавека, жывёлу).

    • К. ў траве.
    • Конь качаецца па зямлі.
    • Дзеці качаюцца ў снезе.
  3. Ляжаць без справы, без сну.

    • К. да раніцы ў ложку (разм.).
  4. Быць хворым.

    • Цэлы месяц качалася з пабітай нагой (разм.).

|| наз. качанне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)